Колькасць пацярпелых у крушэнні цягніка ў ЗША ўзрасло да 130
Раней паведамлялася пра 50 параненых.
Не меней за 130 чалавек дастаўленыя ў лякарні Філадэльфіі (штат Пенсільванія, ЗША), паведамляе Associated Press.
Раней паведамлялася, што ў аварыі загінула пяць чалавек, у лякарні былі дастаўленыя 53 пацярпелыя, шэсць з якіх знаходзяцца ў крытычным стане.
Прычыны крушэння цягніка пакуль не вызначаныя. На месцы здарэння працуюць 200 выратавальнікаў.
Цягнік з 240 пасажырамі, які ішоў з Вашынгтона ў Нью-Ёрк, перакуліўся ў раёне Філадэльфіі ў аўторак каля 22.00 паводле мясцовага часу, перадае УНІАН са спасылкай на замежныя СМІ.
Фота: REUTERS