Колькасць пакусаных сабакам віцебчукоў перавысіла 30 чалавек
Больш за 30 чалавек у Віцебску звярнуліся па дапамогу да медыкаў пасля таго, як былі пакусаныя сабакам. І колькасць пацярпелых расце, паведамляе тэлеканал ОНТ.
Як ужо паведамляла Еўрарадыё, за апошнія дні ў траўмапункты абласнога цэнтру звярнуліся больш за два дзесяткі чалавек, якіх пакусаў адзін і той жа чорны сабака. Ён бегаў па вуліцах і кусаў усіх, хто трапляўся яму насустрач.
Брыгада па адлове бадзяжных жывёлін нарэшце злавіла падобнага сабаку і лабараторныя аналізы паказалі, што ён шаленствам не хварэў. Але ці таго злавілі сабаку, ніхто гарантыі даць не можа.