Колькасць самагубстваў у Беларусі сёлета павялічылася на 9%

635 беларусаў скончылі жыццё самагубствам у першым квартале бягучага года. Такую лічбу назвала Міністэрства статыстыкі і аналізу. Атрымліваецца, што кожны дзень з жыцця сыходзілі ў сярэднім сем чалавек. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць самазабойцаў у Беларусі павялічылася амаль на 9%, паведамляе "Салідарнасць".

Нагадаем, што за тры месяцы 2008-га насельніцтва нашай краіны скарацілася на 8800 чалавек і на 1 красавіка складала 9 мільёнаў 681 тысячу.