Колькасць шпіталяваных пасля тэракту ў Дамадзедава ўзрасла да 110
Колькасць шпіталяваных пасля тэракту ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава ў панядзелак вырасла да 110 чалавек, паведаміў у аўторак прадстаўнік упраўлення інфармацыі МНС Расіі. Раней у аўторак МНС апублікавала новы спіс пацярпелых у час тэракту. Паводле спісу, шпіталяваны 108 чалавек. У той жа час у спісе прозвішчы пяці чалавек не пранумараваны, а прозвішчы 25 пацярпелых удакладняюцца, паведамляе РИА Новости.
Па апошніх дадзеных, загінулі 35 чалавек. Па факце выбуху ўзбуджана справа па трох артыкулах крымінальгнага кодэксу Расіі, у тым ліку па артыкуле "тэракт".
Дагэтуль адрозніваюцца дадзеныя пра агульную колькасць параненых: па інфармацыі Мінздарсоцразвіцця - іх 135, а паводле дадзеных МНС - 180, паведамляе svobodanews.ru
Звесткі пра знаходжанне беларусаў сярод пацярпелых у выніку тэракту ў аэрапорце Дамадзедава адсутнічаюць, перадае БЕЛТА.
На дадзены момант прозвішчы грамадзян Беларусі не значацца ў спісах загінулых і параненых, апублікаваных на сайце МНС Расіі. Няма ніякіх дадзеных пра пацярпелых беларусаў і ў пасольстве Беларусі ў Маскве. Аднак, як паведаміў прэс-сакратар пасольства Віталь Сліўка, дыпламаты працягваюць высвятляць, ці ёсць сярод пацярпелых грамадзяне Беларусі. Прадстаўнікі пасольства знаходзяцца ў пастаянным кантакце з расійскімі праваахоўнымі органамі і МНС.