Колькасць загінулых падчас паводкі ў Польшчы дасягнула 12 чалавек

12 чалавек дасягнула колькасць загінулых падчас паводкі ў Польшчы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар галоўнага каменданта польскай паліцыі Марыюш Сакалоўскі.  Паводле яго слоў, эвакуявана ўжо 3 тысячы жыхароў затопленых раёнаў. У ратаванні людзей, ахове іх маёмасці і патруляванні дамбаў удзельнічаюць больш за 7 тысяч паліцыянтаў. 

Як паведамляе ИТАР-ТАСС, найбольш складаным застаецца становішча на поўдні Польшчы. Прэм'ер-міністр Дональд Туск назваў сітуацыю ў гэтых рэгіёнах "драматычнай", ён адзначыў, што "тэндэнцыі да яе нармалізацыі пакуль няма".