Колькі Беларусь можа атрымаць ад “Усходняга партнёрства”, пакуль невядома
Як распавялі ў прадстаўніцтве Еўракамісіі, бюджэт па праграме яшчэ не зацверджаны. Днямі ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра тое, што згодна з бюджэтам “Усходняга Партнёрства” Беларусь у межах праграмы атрымае 21 мільён еўра.
Па словах прэс-сакратаркі прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі Кацярыны Бяспалавай, бюджэт “Усходняга партнёрства” пакуль не зацверджаны.
“На самай справе гэта бюджэт Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, а сам бюджэт “Усходняга партнёрства” пакуль яшчэ не зацверджаны. Адпаведна няма канкрэтнай сумы грошай, выдзеленай пад “Усходняе партнёрства”.
Праекты, на якія Беларусь атрымае 21 мільён еўра датычацца розных кірункаў працы. Сярод іх Кацярына Бяспалава назвала толькі некалькі:
“Напрыклад, Беларусь удзельнічае у трох праектах рэгіянальнага супрацоўніцтва: Рэгіён балтыйскага мора; Латвія, Літва, Беларусь — рэгіён, ды Ўкраіна, Польшча, Беларусь. Ёсць праекты мадэрнізацыі межаў і памежных службаў”.
Фота: obozrevatel.com