Колькі мяса ў каўбасе і свінцу ў малацэ?
Еўрарадыё прачытала новыя стандарты на салямі і тэхрэгламент на малако. Новыя стандарты на салямі і новы тэхнічны рэгламент на малако і малочную прадукцыю будуць уведзеныя з наступнага года. Як расказала Еўрарадыё загадчыца сектара стандартызацыі мясной галіны Інстытута мяса-малочнай галіны Таццяна Дземчына, да апошняга часу ў краіне не было адзінага стандарту на салямі. Вытворцы карысталіся шматлікімі “тэхнічнымі ўмовамі”, якія самі для сябе пісалі. Новы стандарт пачне дзейнічаць з 1 ліпеня 2011 года. У ім прапісана, колькі і чаго трэба класці ў салямі розных гатункаў. Напрыклад, колькі павінна быць мяса.
Таццяна Дземчына: “У вышэйшым гатунку каўбасных вырабаў фактычна да 100 адсоткаў мяса павінна быць. Тое ж самае і ў 1-м гатунку. У 2-м гатунку і безгатункавых дапушчальныя 4 адсоткі бялкоў жывёльнага паходжання. Калі каўбаса вышэйшага гатунку, то ў ёй павінна быць і ялавічына вышэйшага гатунку. Гэта — непасрэдна мышачная тканіна без дадаткаў злучальных тканак. І свініна нятлустая. Такая свініна вызначаецца колькасцю мышачнай тканіны, а не тлушчу. Чым вышэй гатунак, тым менш тлушчу”.
Такім чынам, самая лепшая салямі выглядае так: 50% ялавічыны вышэйшага гатунку, яшчэ палова — ялавічына 1 гатунку, паўтлустая свініна, шпік. У каўбасе 1 гатунку адборнага мяса 40%. Калі казаць пра калбасы ўвогуле, то ў іх склад могуць уваходзіць геннамадыфікаваныя рэчывы. Новы стандарт гэта не забараняе.
Таццяна Дземчына: “Зараз няма абмежаванняў па выкарыстанні геннамадыфікаванай сыравіны. Ёсць абавязак у вытворцы аб інфармаванні спажыўца, калі ён выкарыстоўвае нейкую геннамадыфікаваную сыравіну”.
Але салямі, кажа спецыяліст, гэта не тычыцца. Бо соя, асноўны геннамадыфікаваны прадукт, ў склад гэтай калбасы не ўваходзіць.
Што тычыцца розных кансервантаў ды іншых дадаткаў, то, паводле слоў Таццяны Дземчынай, ад іх нікуды не падзецца. Іх вытворцы будуць выкарыстоўваць дзеля таго, каб каўбаса даўжэй захоўвалася. Але шкоды здароўю ад гэтых дадаткаў спецыяліст не бачыць.
Тым часам у нашай краіне падрыхтавалі і новы тэхнiчны рэгламент на малако i малочную прадукцыю. Цяпер ён адпавядае еўрапейскiм стандартам. Як распавяла Еўрарадыё загадчыца аддзела стандартызацыі і нармавання Інстытута мяса-малочнай галіны Ала Ахраменка, згодна з новым стандартам у малацэ ўдвая знізіцца ўтрыманне свінцу — да 0,02 міліграмаў на літр. Вось толькі ўзнікае сумненне, што вытворцам лёгка будзе выконваць патрабаванні новага тэхрэгламента.
Ала Ахраменка: “Ці высокае будзе ўтрыманне свінцу ў прадуктах, залежыць ад таго, колькі яго ўтрымліваецца ў малацэ. Зразумела, што вытворца сам свінец у малако не дадае. Усё залежыць ад якасці сыравіны. Ці змогуць забяспечыць сельгасвытворцы патрэбны ўзровень паказчыкаў — гэта іншае пытанне”.
Дыетолаг Іна Ражок вітае з’яўленне новага тэхрэгламента. Бо, кажа, цяжкія металы вельмі шкодныя для здароўя.
Іна Ражок: “Усе цяжкія металы шкодныя для здароўя, таму што яны замяшчаюць кальцый у нашым арганізме і накопліваюцца ў касцях. Свінец у тым ліку вельмі шкодны для здароўя. Ёсць такі дыягназ — атручэнне цяжкімі металамі. Могуць высыпацца валасы, што сведчыць пра тое, што кальцыю не хапае, бо ён замясціўся. Наступае так званая ачаговая алапецыя — гэта калі выпадаюць валасы ўчасткамі”.
Разам з тым спецыяліст выказала сумненне, што нашыя калгасы здолеюць карміць кароў так, каб у іх малацэ ад пачатку было свінцу столькі, колькі таго патрабуе новы тэхрэгламент.