Консульства Чэхіі ў Мінску прыпыняе збор платы за выдачу віз

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Чэхіі Віт Колар у інтэрв'ю чэшскаму тэлебачанню, паведамляе Радыё "Свабода". Паводле яго словаў, такое рашэнне прыняў кіраўнік чэшскай дыпламатычнай місіі ў Беларусі на знак падтрымкі грамадзянскай супольнасці і яго намаганняў па дэмакратызацыі краіны.