Korn сыходзяць у адпачынак

Каралі нью-мэтал Korn анансавалі невялікі перапынак у сваёй дзейнасці.  Па словах музыкаў, ім неабходны адпачынак пасля трох год бесперапынных запісаў і гастроляў. Але хвалявацца не трэба - гурт не збіраецца распадацца, і ўжо ў наступным годзе распачне працу над чарговым студыйным альбомам.

Франтмэн калектыву Джонатан Дэвіс растлумачыў, што калектыў "на сцэне ўжо 15 год і трэба хоць трохі адпачыць. Проста перазарадзіць батарэі і набрацца сіл для новых здзяйсненняў".

Дэвіс дадаў, што не можа сядзець без справы і будзе працягваць сачыняць нешта і выступаць. Ён ужо рабіў нешта падобнае летась, калі даваў сольныя канцэрты. Так што для яго гэта выдатны шанец заняцца сваімі праектамі.

"А Korn нікуды не сыходзіць, і калі музыкі вырашаць, што гатовыя вярнуцца, то калектыў зноў збярэцца і будзе пісаць новыя песні".

Зараз Джонатан Дэвіс працуе над сваім дэбютным сольным альбомам, які плануе выдаць пад канец года. Рэліз будзе суправаджацца гастрольным турам.

Нагадаем, што апошнім на сёння альбомам Korn з'яўляецца выдадзены ў 2007-м "Untitled".

Фота: www.liveinternet.ru