«Король и шут» пішуць альбом
Гурт «Король и шут» запісвае новы альбом, на які трапяць 11 кампазіцый. «Працаваць над дыскам нам дапамагалі многія музыкі. Іх імёны мы зможам
агучыць толькі пасля выхаду альбома, а выйдзе ён восенню, - паведаміў
карэспандэнту InterMedia удзельнік гурта Андрэй Князеў. – На кружэлцы,
магчыма, будзе бонус, але вырашаць гэта пытанне мы будзем толькі перад
выхадам дыска». Іншых падрабязнасцяў пакуль не паведамляецца.
Фота: riko.ws
Фота: riko.ws