Кортні Лаў: выкрадзены прах Курта Кабэйна

З дому спявачкі Кортні Лаў, удавы Курта Кабэйна, выкралі прах яе нябожчыка мужа. Інцыдэнт адбыўся ў Лос-Анжэлесе.
Прах лідэра гурта Nirvana разам з локанам яго валасоў да нядаўняга часу захоўваўся ў Лаў у ружовай сумачцы ў форме мядзведзя. Выявіўшы знікненне, спявачка прыйшла ў жах і цяпер, па яе словах, знаходзіцца на мяжы самазабойства. "Я не ведаю, што буду рабіць, калі не атрымаецца вярнуць прах Курта", - заявіла Кортні. Рэшткі свайго мужа Лаў увесь час вазіла з сабою, каб, па яе словах, "адчуваць яго прысутнасць".

Паведамляецца, што акрамя сумачкі з парэшткамі Курта Кабэйна , невядомыя выкралі з хаты Лаў вопратку і каштоўнасці.

Курт Кабэйн пакончыў жыццё самагубствам у 1994 годзе, стрэліўшы ў сябе. Частка праху музыкі была развеяная над яго домам, частка - над будысцкім храмам у Нью-Ёрку, а астатняе захоўвала ў сябе яго ўдава.

Нагадаем, раней з-за праблем Лаў з наркотыкамі апякунская рада забрала 11-гадовую дачку спявачкі Фрэнсіс Бін Кабэйн з-пад апекі маці і перадала дзіця бабулі, маці Кабэйна Уэндзі Аб'Конар.

Таксама адзначым, што Кортні Лаў фігуруе ў рэйтынгах самых сапсаваных і самых тупых знакамітасцяў.

Фота: www.sibkras.ru