Кортні Лав адмовілася ад чарговага сольніка

Прыхільнікі Кортні Лаў (Courtney Love) могуць не дачакацца новага сольнага альбома спявачкі. Амерыканскія СМІ паведамляюць пра тое, што ўдава лідэра Nirvana Курта Кабэйна забракавала ўвесь запісаны матэрыял для планаванага дыска і замест таго, каб пачаць усё па новай, вырашыла заняцца зусім новым праектам.

Як стала вядома, Кортні Лав пачала працу над сольным альбомам былога вакаліста лонданскага індзі-гурта Larrikin Love Міка Ларыа.

Нагадаю, што Larrikin Love распаліся летась, выдаўшы адзіны альбом «The Freedom Spark». Што датычыцца сольніка самой Кортні Лав, то праца над ім пачалася яшчэ два гады таму. Запісваць яго спявачцы дапамагала вядомы прадзюсер і сонграйтэр Лінда Пэры, якая супрацоўнічала ў свой час з Крысцінай Агілерай, Пінк і Аўрыл Лавін.

Спачатку планавалася, што дыск будзе выдадзены ў канцы 2006-га, затым яго рэліз перанеслі на вясну 2007-га, пасля чаго Кортні наогул адмовілася загадваць новую дату.

Дадам, што адзінай на сёння сольнай працай былой франтвумэн гурта Hole застаецца выдадзены ў 2006-м годзе альбом «America's Sweetheart», які праваліўся ў чартах і атрымаў халодны прыём у крытыкаў.

Фота: www.rp-online.de