Косава ўсё падрыхтавала для абвяшчэння незалежнасці – прэм’ер Тачы
Падрыхтоўка для абвяшчэння незалежнасці Косава цалкам завершаная. Пра гэта заявіў у сваім выступе па мясцовым тэлебачанні прэм’ер-міністр краю Хашым Тачы.
Паводле яго словаў, цяпер ён разам з прэзідэнтам і спікерам парламента Косава прымуць рашэнне пра час і дату абвяшчэння незалежнасці краю ад Сербіі.
Таксама Тачы адзначыў, што афіцыйны Белград пасля гэтага зможа “праяўляць інтарэс да косаўскіх сербаў, аднак толькі праз інстытуты Косава”. “Мы заўсёды будзем з сербскай супольнасцю, і ніхто не павінен адчуваць пачуццё панікі і страху”, заявіў прэм’ер Косава.
РИА “Новости”