Кошт будаўніцтва беларускай АЭС ацэньваецца ў $6-6,5 млрд

У $6-6,5 млрд ацэньваецца кошт будаўніцтва беларускай АЭС. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента па развіццю ядзернай энергетыкі Міністэрства энергетыкі Мікалай Груша.
Ён нагадаў, што адной з умоваў выбару расійскага праекту на безтэндэрнай аснове было тое, што Расія заявіла аб гатоўнасці прадставіць крэдыт на будаўніцтва АЭС.

БЕЛТА нагадвае, што беларускі бок просіць у Расіі крэдыт у памеры 9 млрд долараў, не толькі на будаўніцтва АЭС, але і на стварэнне інфраструктуры.