Кошт на газ для Беларусі ў 2011 годзе будзе 210-220 долараў

Пра гэта заявіў журналістам 9 лістапада першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка. Пры гэтым Беларусь і Расія абмяркоўваюць адносна газу “некаторыя пытанні”. Кіраўніцтва Расіі ўжо заяўляла пра тое, што на прынцып роўнадаходнасці цэнаў на газ мяркуецца выйсці да 2015 года. Пры гэтым расійскі бок будзе улічваць саюзніцкія адносіны з Беларуссю. Іншымі словамі, у наступным годзе Беларусі не павінна яшчэ плаціць за расійскі газ паводле еўрапейскіх тарыфаў. Разам з тым Уладзімір Сямашка паведаміў, што ў наступным годзе ўзрасце тарыф на транзіт расійскага газу. Сёлета гэта 1,88 долара за тысячу кубаметраў. У 2011 годзе гэта будзе 2 долара за тысячу кубоў. Што тычыцца тарыфаў на транзіт нафты па Беларусі, бо іх плануюць вызначыць у залежнасці ад курсу расійскага рубля да долара.
 
Раней у некаторых СМІ з’явіліся паведамленні, што ў 2011 годзе расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць 250 долараў за тысячу кубаметраў. Цяпер краіна купляе газ прыкладна па 193 долары, паведамляе БелаПАН.