Кошты на нафту знізіліся да 11-гадовага мінімуму
Кошт на нафту маркі Brent апусціўся ніжэй за 36,2 долара за барэль. Як адзначае BBC, гэта мінімальнае значэнне з ліпеня 2004 года. Асноўная прычына падзення коштаў — празмерная прапанова нафты на рынку.
Так, запасы нафты ў ЗША апынуліся на максімальным узроўні з 1930 года. Акрамя таго, у пятніцу Злучаныя Штаты адмянілі забарону на экспарт нафты, які дзейнічаў на працягу 40 гадоў.
Кошты на нафту пачалі імкліва зніжацца на пачатку снежня. Эксперты тлумачаць гэта коштавай вайной паміж ЗША і краінамі АПЕК — у першую чаргу, Саудаўскай Аравіяй.
Акрамя таго, нарошчваюць здабычу нафты Расія і Іран, які рыхтуецца вярнуцца на рынак пасля зняцця санкцый. Эксперты чакаюць, што Іран пачне экспартаваць нафту ўжо ў першым квартале 2016 года.
Пры гэтым у свеце попыт на нафту застаецца невысокім, бо запаволілася развіццё кітайскай эканомікі і скараціўся попыт з боку краін, якія развіваюцца.
Фота: interfax.ru