Котка-"дыверсантка" пакінула без святла 25 тысяч жыхароў Крыма

Котка стала прычынай пажару, у выніку якога без святла засталіся больш за 25 тысяч жыхароў Сімферопаля. Ён здарыўся на трансфарматарнай падстанцыі раніцай у панядзелак, 24 лістапада, калі туды патрапіла жывёла. Каб ліквідаваць узгаранне, станцыю абясточылі.

Крымскія энергетыкі праз некалькі гадзін аднавілі энергазабеспячэнне буйной гарадской бальніцы, кацельнай і насоснай станцыі. Працягваюцца працы па аднаўленню паставак электраэнергіі ў школы і дзіцячыя садкі, у жылыя дамы. Быў створаны аператыўны штаб для ліквідацыі наступстваў здарэння, інфармуе РІА "Новости".