Кожнае пятае прамысловае прадпрыемства Магілёўшчыны стратнае

Звыш 92 млрд рублёў стратаў панеслі сёлета прадпрыемствы Магілёўшчыны. Стратным стала амаль кожнае пятае з іх — 18,5%. Гэта найвялікшы паказчык сярод усіх галін эканомікі, дзе агульны адсотак стратнікаў склаў 5,5%. Такія звесткі апублікаваў магілёўскі аддзел статыстыкі.

Нягледзячы на тое, што з траўня колькасьць стратных прадпрыемстваў скарацілася са 100 да 63, агульная сума стратаў узрасла з 73 млрд да 95,7 млрд — гэта амаль у 6 разоў больш, чым летась — 16,3 млрд.