Кожную гадзіну ў Мінску абкрадаюць адну кватэру
Кожную гадзіну ў Мінску абкрадаюць адну кватэру. Такая невясёлая статыстыка агучаная сталічнай міліцыяй.
Праўда, яна адносіцца да “рэкордных” дзён – 21-22 верасня, калі былі абкрадзеныя 30 кватэр. У траціне выпадкаў злодзеі заходзілі ў кватэры праз незачыненыя дзверы. У звычайныя дні ў Мінску адбываецца каля 15 крадзяжоў.
Самы небяспечны ў гэтых адносінах Фрунзенскі раён, на які прыпадае 5-6 крадзяжоў за суткі. З іх раскрываецца толькі кожны трэці крадзеж.
Мінск-навіны