Кожны чацвёрты беларус можа захварэць на "свіны" грып

Да 2,5 млн чалавек могуць захварэць у перыяд пандэміі грыпу ў Беларусі, сведчаць спецыялісты. Для амаль 9 тысяч чалавек хвароба можа аказацца невылечнай, паведамляе інтэрнэт-выданне "Завтра твоей страны". Як сцвярджае галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, паводле крытэраў Сусветнай арганізацыі здароўя, на "свіны" грып у нашай краіне могуць захварэць ад 5 да 25% насельніцтва. Аднак на сённяшні момант падставаў для панікі няма, кажа Карабан.

Беларускія медыкі вельмі спадзяюцца, што небяспечная хвароба не закране нашу краіну. Бо ўсе выяўленыя дагэтуль выпадкі захворванняў былі "завазнымі", а чым бліжэй да зімы, тым менш беларусы выязджаюць у замежжа.

Медыкі шкадуюць, што немагчыма адмяніць камандзіроўкі і стажыроўкі за мяжой.