Кожны дзень на прастуду захворваюць каля 5 тысяч мінчукоў
Такую лічбу назвала загадчыца эпідэміялагічнага аддзялення Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка. Фісенка: "Калі звычайна мы назіраем такі прырост з канца верасня, то сёлета ўжо з сярэдзіны верасня мы ўбачылі актыўны ўздым вострых рэспіраторных вірусных інфекцый. Дыягназ грыпу пакуль клінічна не пастаўлены ніводнаму з хворых. Агульная колькасць захварэлых штодня фіксуецца на адзнацы 4,5-5 тысяч выпадкаў. Гэта на 30-40% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года".
У сувязі з такой сітуацыяй было прынята рашэнне пачаць вакцынацыю супраць грыпу ў верасні.
У сувязі з такой сітуацыяй было прынята рашэнне пачаць вакцынацыю супраць грыпу ў верасні.