Кожны пяты беларус зрабіў прышчэпку супраць грыпу

У Беларусі скончылася кампанія па імунізацыі насельніцтва супраць грыпу.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на медыкаў, прышчэпкі зрабілі больш за 22% насельніцтва. Агулам гэта 2 млн 161 тыс. 406 чалавек. З іх толькі 42 тысячы зрабілі прышчэпку за ўласныя сродкі.

Нагадаем, медыкі прагназуюць пачатак эпідэміі рэспіраторных інфекцый і грыпу ў канцы студзеня — пачатку лютага наступнага года. Цяпер актыўнасць вострых рэспіраторных інфекцый знаходзіцца на сярэднім узроўні.