Кожны пяты пляж у Беларусі "забракаваны" санстанцыяй
Санітарныя службы краіны праводзяць абследаванне пляжаў. Пра гэта 3 чэрвеня паведаміла лекар-гігіеніст Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Жэўняк. Жэўняк: "Абследаваныя 500 зон адпачынку, на 97 выяўлены парушэнні і складзена 13 пратаколаў на адказных. Увогуле, атрымліваецца нядрэнная карціна,пагадзіцеся. Грубыя парушэнні выяўленыя толькі на 13 зонах адпачынку, яны выклікалі пачатак адміністрацыйнага працэсу".
На думку Ірыны Жэўняк, пляжы ў Беларусі знаходзяцца ў добрым стане, бо толькі 20% з іх не прайшлі кантроль гігіеністаў.
На думку Ірыны Жэўняк, пляжы ў Беларусі знаходзяцца ў добрым стане, бо толькі 20% з іх не прайшлі кантроль гігіеністаў.