Кожны трэці дарослы беларус пакутуе ад метэаадчувальнасці

Кожны трэці дарослы беларус пакутуе ад метэаадчувальнасці. Гэтыя людзі хварабліва рэагуюць на змену надвор'я. Як адзначыла ў інтэрв'ю "Ежедневнику" навуковая супрацоўніца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру "Кардыялогія"  Антаніна Кароза, звычайна ахвярамі метэаадчувальнасці становяцца людзі з артэрыяльнай гіпертаніяй, альбо тыя, хто перанёс інфаркт. Таму медыкі раяць ім уважліва адсочваць прагнозы надвор'я, паколькі неспрыяльныя метэаўмовы могуць выклікаць сур'ёзнае абвастрэнне захворванняў.