Кожны восьмы жыхар Мінска — дзіця ва ўзросце да 15 гадоў

Сёння кожны восьмы жыхар Мінска — дзіця ва ўзросце да 15 гадоў. Такія даныя апублікавала Мінскае гарадское ўпраўленне статыстыкі напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.
На пачатак 2008 года ў горадзе пражываў 1 мільён 814,8 тысяч чалавек, з якіх амаль 236 тысяч — дзеці ва ўзросце да 15 гадоў. Пераважная колькасць дзяцей нараджалася ў зарэгістраваным шлюбе.

У 2007 годзе колькасць народжаных у законным шлюбе склала 86% ад агульнага ліку нованароджаных. Сярод нованароджаных пераважаюць хлопчыкі: у сярэднім на 100 дзяўчынак нараджаецца 105—109 хлопчыкаў. У 2007 годзе з агульнай колькасці нованароджаных хлопчыкі склалі 51,5%.

БелаПАН