Кожныя два тыдні ў свеце знікае адна мова
Кожныя два тыдні ў свеце знікае адна мова, паведамляе прэс-служба Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па адукацыі, навуцы і культуры (ЮНЭСКА). Такія звесткі змяшчаюцца ў апублікаваным упершыню сусветным атласе моваў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Атлас мае інфармацыю пра больш як 2,5 тысячы моваў. Яго выпуск прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Сёння ў свеце размаўляюць на больш як 6 тыс. моваў. З гэтага ліку 96% моваў выкарыстаюць усяго толькі 4% насельніцтва планеты. Амаль палова з наяўных у свеце моваў знаходзіцца на мяжы знікнення. Тысячы моваў не выкарыстоўваюцца ў сістэмах адукацыі і не прадстаўленыя ў Інтэрнэце.
БЕЛТА