Козік схаваўся ад маладафронтаўцаў у санаторыі?
Еўрарадыё паспрабавала звязацца з Леанідам Козікам, каб даведацца, ці стрымае ён сваё слова. Нагадаем, што кіраўнік афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі абяцаў, што сам выйдзе на акцыю пратэсту ў цэнтры Мінску, калі маладафронтаўку Тацяну Шапуцьку адлічаць з БДУ. Дзяўчына ўдзельнічала ў сярэдзіне лістапада ў Форуме грамадзянскай супольнасці краінаў Усходняга партнёрства ў Брусэлі. За гэта яе адлічылі з другога курса юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, не зважаючы на высокі бал — 8,5.
Сакратарка Леаніда Козіка паведаміла, што той з’ехаў у санаторый. Нібыта, на рамонт аварыі.
Сакратарка: "Леанід Пятровіч з’ехаў у санаторый “Беларусачка” на рамонт аварыі. Там у нас аварыя адбылася".
Праўда, пра тое, што гэта за аварыя, сакратарка гаварыць адмовілася:
Сакратарка: "Ну якая вам розніца якая аварыя?! Няма яго зараз на месцы".
Адзначым, што "Беларусачка" месціцца на беразе вадасховішча Дразды, у 7 км ад Мінску.