Краіна-прадстаўніца NATO ў Беларусі неўзабаве зменіцца
Амбасада Літвы ў канцы года перадасць свае паўнамоцтвы прадстаўніцтва NATO ў Беларусі іншай краіне. Якой – стане вядома ў канцы траўня, паведаміў прадстаўнік NATO ў Брусэлі на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй. Некалькі краін-сябраў NATO, што маюць свае амбасады ў Беларусі, ужо вылучылі свае кандыдатуры на змену Літве. Літоўская амбасада стала нефармальным прадстаўніцтвам Альянсу ў верасні 2004 года, праз пяць месяцаў ад моманта яе ўступлення ў NATO. Абавязкі кантактнай амбасады NATO – інфармаваць грамадскасць, СМІ і няўрадавыя арганізацыі пра дзейнасць Альянсу, яго мэты і задачы, а таксама развіваць супрацоўніцтва краіны з NATO.
Штогод паміж Беларуссю і NATO ў рамках праграмы Партнёрства дзеля міру адбываецца каля 100 розных мерапрыемстваў, напрыклад, адукацыйныя семінары, курсы англійскай мовы для беларускіх вайскоўцаў.
Штогод паміж Беларуссю і NATO ў рамках праграмы Партнёрства дзеля міру адбываецца каля 100 розных мерапрыемстваў, напрыклад, адукацыйныя семінары, курсы англійскай мовы для беларускіх вайскоўцаў.