Краіны Еўрасаюзу прынялі план новай Канстытуцыі

У выніку доўгіх і напружаных перамоваў, якія ішлі ўсю ноч, лідэры краінаў Еўрасаюзу прынялі план новай еўраканстытуцыі заміж праваленага на рэферэндумах у Галандыі і Францыі. Завяршыць дакумэнт краіны ЭЗ зьбіраюцца да 2009 г. Падчас абмеркавання Бельгія і восем іншых краінаў выступілі супраць уступак, якія Нямеччыны прапанавала Брытаніі і Польшчы. Бельгія незадаволеная тым, што брытанцы пралабіявалі выключэнне з канстытуцыйнага пагаднення артыкулу аб абавязковай юрыдычнай сіле ў Брытаніі Хартыі фундаментальных правоў чалавека, якая прадугледжвае права на страйк. Кампраміс жа адносна сыстэмы галасаваньня, прапанаваны Нямеччынай Польшчы, выклікаў пратэст амаль усіх сябраў Эўразьвязу. Паводле пагадненняў, заключаных у ноч на суботу, да 2014 г. захоўваецца ўведзеная ў 2000 г. сыстэма, паводле якой колькасць галасоў не зьвязаная з колькасцю насельніцтва, і для прыняцьця рашэньня патрабуецца ўхвала 14 з 27 чальцоў ЕС або 74% галасоў. Пры гэтым чатыры найбуйнейшыя дзяржавы маюць па 29 намінальных галасоў, а Іспанія й Польшча – па 27. З 2014 да 2017 году будзе пераходны перыяд, пасьля чаго пачынае дзейнічаць новая сыстэма “падвоенай бальшыні”.