"Крамбамбуля" адчыніць уласны ЗАГС
Гурт "Крамбамбуля" рыхтуе шэраг прыемных сюрпрызаў для наведвальнікаў свайго "Рамантычнага канцэрту", які адбудзецца 14 лютага ў West World Club. Ва ўсім свеце гэтае свята лічыцца адным з лепшых дзён для таго, каб
заручыцца ці ажаніцца.
Так склалася таму, што святы Валянцін быў пакараны смерцю менавіта за тое, што ўпотай шлюбаваў маладых вайскоўцаў з іх каханымі. Рабіў ён гэта нягледзячы на катэгарычную забарону імператара Рымскай Імперыі Клаўдзія II, які лічыў, што нежанатыя вайскоўцы больш прыдатныя для паходаў.
"Крамбамбульцы" вырашылі падтрымаць шлюбную традыцыю гэтага свята. Таму на канцэрт змогуць бясплатна патрапіць усе, хто зарэгіструе шлюб 14 лютага 2008 году. Для гэтага маладым дастаткова будзе паказаць на уваходзе афіцыйнае пасведчанне аб шлюбе.
Тых, хто не паспее ў ЗАГС, таксама чакае сюрпрыз – яны атрымаюць магчымасць зарэгістраваць свой шлюб на канцэрце "Крамбамбулі".
Паводле словаў Лявона Вольскага, "гэта будзе святочная рэгістрацыя, якую будзе праводзіць сам святы Валянцін. Усе пары атрымаюць адпаведныя пасведчанні, якія будуць дзейнічаць падчас свята. Падаўжэнне тэрміну дзеяння будзе залежыць толькі ад саміх закаханых".
З музычнага боку "Рамантычны канцэрт" будзе таксама утрымліваць шэраг прыемных нечаканасцяў, сярод якіх дуэты з прадстаўніцамі розных мастацкіх і музычных плыняў: актрысамі Святланай Зелянкоўскай і Ганнай Хітрык ("ДетиДетей"), рок-вакалісткамі Русяй (Indiga) і Вольгай Самусiк ("Тарпач", Zygimont Vaza), фолк-спявачкай Машай Яр (Yar).