Крапівенскае поле замініравалі?
Пад пагрозай апынулся правядзенне традыцыйнага фестываля беларускай аўтарскай песні і паэзіі "Аршанская бітва-2007", які прызначаны на сённяшні вечар. Яшчэ ўчора людзей на Крапівенскае поле, дзе павінна адбыцца свята, не пускалі па прычыне таго, што там нібыта знойдзены снарады. Як распавёў старшыня аршанскай рады моладзевых арганізацый Ігар Казьмярчак, учора а палове на шостую вечара некалькі чалавек з ліку мясцовых актывістаў выправіліся на Крапівенскае поле, каб прыбрацца ды падрыхтаваць сцэну да фэсту.
Аднак на павароце да вёскі Гацькаўшчына іх спыніў міліцэйскі кардон. Міліцыянты сказалі, што праход на поле забаронены. Маўляў, там снарад часоў Вялікай Айчынай, а магчыма, і не адзін. Праз кардон можна было прайсці толькі паказаўшы міліцыянтам пашпарт з прапіскай у Гацькаўшчыне ці прадставіўшы доказы, што маеш у гэтай вёсцы сваякоў.
Спадар Казьмярчак распавёў, што разам з сябрамі ён, кінуўшы машыну, дабраўся да поля "партызанскімі сцежкамі". Там стаяла яшчэ дзве міліцэйскія машыны і нават быў устаноўлены часовы шлагбаўм.
Праз некаторы час пад'ехаў і аўтамабіль з жаўнерамі. Верагодна, гэта былі сапёры. У Аршанскім РАУС адмовіліся падцвердзіць ці абвергнуць інфармацыю аб тым, што на Крапівенскам полі знойдзены снарады ці бомбы.
На дадзены момант на полі працуюць сапёры, якія шукаюць снарады. Арганізатары фэсту заявілі, што святкаванне адбудзецца пры любых умовах.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Орша