Красавік — месяц суботнікаў

Пра гэта сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў начальнік аддзела гарадской гаспадаркі Аляксей Мінчанка.

Ён нагадаў, што з 1 да 30 красавіка ў горадзе ладзіцца традыцыйны вясновы месячнік па прыборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні гарадскіх тэрыторый. Першы суботнік адбудзецца ў сталіцы 2 красавіка. У ім возьмуць удзел кіраўнікі ўсіх прадпрыемстваў, служб і падраздзяленняў Мінгарвыканкама. А 16 красавіка адбудзецца Рэспубліканскі суботнік, паведамляе "Мінск-Навіны".