Краязнаўца сумняецца ў правільнасці правядзення раскопак у Гродне

Сумнеў гродзенскага краязнаўцы Андрэя Чарнякевіча выклікалі працы ў гістарычным месцы гораду, на вуліцы Вялікая Троіцкая. Там збіраюцца ставіць офісны будынак і цяпер капаюць катлаван. Краязнаўцу непакоіць тое, што праца вядзецца экскаватарам: Чарнякевіч: "Сама падрыхтоўчая праца выклікала здзіўленне і занепакоенасць. Уласна кажучы, занепакоенасць выклікаюць адносіны спецыялістаў, адказных за працу.  Калі спецыяліст кажа, што тут няма культурнага слою, што гэта адпавядае закону... Самае дзіўнае, што гэта сітуацыя амаль 100% будзе законная".

Між тым, на месцы раскопак яшчэ ў ХІІ стагоддзі існавала паселішча, таму культурнага слою не можа не быць.