Крэдыты ў Беларусі пакуль не патаннеюць
Нацыянальны банк Беларусі не плануе ў бліжэйшы час знізіць стаўку рэфінансавання. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч, паведемляе БЕЛТА. Ад памеру стаўкі рэфінансавання залежаць працэнтныя стаўкі крэдытаў у камерцыйных банках, а таксама стаўкі па дэпазітах. Стаўка рэфінансавання будзе мяняцца ў аднаведнасці з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі. Згодна з гэтай праграмай, у 2010 годзе стаўка павінна складаць 9-12%. "12% мы ўжо маем, - падкрэсліў Пракаповіч. - Далейшае змяненне стаўкі рэфінансавання будзе залежаць ад узроўню інфляцыі".
Апошняе зніжэнне стаўкі на 0,5% адбылося 12 траўня 2010 году да 12% гадавых.
Апошняе зніжэнне стаўкі на 0,5% адбылося 12 траўня 2010 году да 12% гадавых.