«Крематорий» прыдумаў Амстэрдам
Гурт «Крематорий» скончыў працу над сваім новым альбомам, які атрымаў назову «Амстердам». Ніякакіх адносінаў да сталіцы Нідэрландаў кружэлка не мае. Маўляў,
Амстэрдам - гэта прыдуманы «крэматорцамі» горад, жыхарамі якога
з'яўляюцца героі песень гурта.
У запісе альбома бралі ўдзел сімфанічны аркестр і народны хор.
На кружэлку трапілі 12 трэкаў, у тым ліку і загалоўная кампазіцыя, кліп на якую ў гэты момант мантуецца ў Кіеве. Выхад кружэлкі запланаваны на пачатак сакавіка.
«Дарагое» выданне альбома будзе дапоўнена DVD з з кліпамі «Крематория» і канцэртным ролікам на загалоўную песню новага альбома.
У Маскве «Крематорий» плануе прадставіць альбом на пачатку красавіка. Кіеўская прэзентацыя кружэлкі запланаваная на 30 сакавіка. У Мінску ж прэзентацыя адбудзецца яшчэ не хутка, калі ўвогуле адбудзецца.
Дадам, што «Амстердам» стане першай студыйнай працай гурта за шэсць год. Апошнім на сёння рэлізам «Крематория» з'яўляецца кружэлка «Мифология», выдадзеная ў 2002-м годзе.
Фота: kinomuz.ru