“Kriwi” вернуцца, каб удзельнічаць у фолк-фэсце “Камяніца”

Гурт “Kriwi” выступіць на фолк-фесце “Камяніца”, што пройдзе 12 верасня на тэрыторыi Музея народнай архiтэктуры i побыту ў Строчыцах. Група Веранікі Крагловай вяртаецца на беларускую сцэну пасля працяглай паўзы — Вераніка выхоўвала дачку ў Германіі і не мела часу на працу з музыкамі, піша газета “Звязда”. Фестываль "Камянiца" сёлета пройдзе ўпершыню. Грошы за ўваход на фестывальную пляцоўку пойдуць на рахунак музея ў Строчыцах.

Гурт “Стары Ольса” выйдзе да прыхільнікаў са сваім апошнім рэлізам “Дрыгула”. Новыя песні прагучаць і ў сэце групы “Джамбібум”. Але найперш музыкі прэзентуюць гледачам матэрыял з альбома “Жавараначкi”. А гурт “Нагуаль” пакажа тым, хто прыедзе 12 верасня ў Строчыцы, што такое “фолк-транс”.