Крымінальны пераслед пінскай "Волны" спынены
Супрацоўнікі МУС "адчапіліся" ад кіраўніцтва футбольнага клуба і правяраюць яго спонсараў, якія забяспечвалі спартоўцам "дадатковае працаўладкаванне". "Футбалісты і клуб пачалі вяртаць грошы гэтым прадпрыемствам яшчэ да таго, як супраць нас была распачатая крымінальная справа, — распавёў Еўрарадыё дырэктар "Волны" Міхаіл Шаламіцкі. — Пералічылі ўсе грошы. І калі пачаўся крымінальны пераслед, пытанне разглядалі так: людзі зрабілі памылку — і выправілі яе. Літаральна днямі стала вядома, што ў дачыненні да мяне і майго намесніка Дамашчука справа спыненая і закрытая".
Аднак у дачыненні кіраўнікоў тых будаўнічых арганізацый, якія падтрымліваюць клуб, праводзіцца дадатковая праверка.
Шаламіцкі: "Мы падцягнулі жываты. Нейкі час не атрымлівалі харчаванне. Ад нас, як ад чумных, усе адвярнуліся, адыйшлі. Дапамогу знайсці было вельмі складана, толькі зараз людзі пачалі дапамагаць, і мы намацалі выйсце з крызіснага становішча. Але спонсары, пакуль не закрыюцца гэтыя крымінальныя справы, ні капейкі на клуб не дадуць. Таму ў нас зараз спадзеў адзін — каб не кранулі гэтых кіраўнікоў".
Крызіс адбіўся на гульні "Волны". У Першай лізе клуб апусціўся на 12-е месца і пасля 24 тураў мае толькі 26 ачкоў. Праўда, адставанне ад "Белкарда" і "Смаргоні" сімвалічнае - 1 і 2 ачкі, адпаведна.
Чытайце таксама:
Каб пазбегнуць суда, пінская “Волна” прадала футбаліста