Крымскія браканьеры злавілі бабруйскага дайвера

Жыхар Бабруйска, які прыехаў у Крым, каб паплавать у Чорным моры, заблытаўся ў сетках, пакінутых браканьерамі. Беларуса вызвалілі мясцовыя ратавальнікі, якія непадалёк адпрацоўвалі трэніровачныя пагружэнні і бачылі, як мужчына ў дайверскім экіпіяванні ўвайшоў у ваду.  Заўважыўшы, што буёк, па якім вызначаецца рух вадалаза, спыніўся ў 300 метрах ад берагу, ратавальнікі вырашылі, што турысту патрэбна дапамога. Яны вызвалілі яго з сетак і дапамаглі яму дабрацца да берагу.

Карэспандэнт