"Крыніца" выпусціла цёмнае пшанічнае нефільтраванае піва

На ААТ "Крыніца" разлітыя ў бутэлькі першыя 2 тысячы дэкалітраў новага гатунку піва "Культ пшанічнае цёмнае". Раней на рынку прысутнічала толькі імпартнае піва такога кшталту. У склад піва "Культ пшанічнае цёмнае" уваходзяць вада, ячменны светлы солад, пшаніца, пшанічны карамельны солад і хмель. Шчыльнасць экстрактыўнага сусла складае 12%. Пшанічны карамельны солад у Беларусі не вырабляецца, таму на "Крыніцы" выкарыстоўваюць імпартны.

Новы гатунак піва разліваецца ў бутэлькі адмысловай формы, паведамляе сайт Belbeer.com.