Крысціна Агілера будзе абараняць ад голаду
Крысціна Агілера (Christina Aguilera) збіраецца нагадаць грамадскасці пра праблему голаду ў краінах трэцяга свету. Поп-зорка стане тварам кампаніі World Hunger Relief, якая стартуе
сёлета ўвосень. Ініцыятарам кампаніі выступае Yum! Brands — адна з
найбуйнейшых амерыканскіх сетак рэстаранаў хуткага харчавання.
Паводле словаў прэзідэнта Yum! Brands Дэвіда Новака (David Novak), «Крысціна ахвотна адгукнулася на прапанову далучыцца да барацьбы з голадам. Яе ведаюць па ўсім свеце, а таму яе ўдзел прыцягне велізарную ўвагу да гэтай праблемы, і, што больш важна, выратуе мільёны жыццяў».
У рамках кампаніі Агілера здымецца ў роліку сацыяльнай рэкламы, а таксама з'явіцца на постэрах, якія будуць развешвацца ў рэстаранах сеткі KFC, Pizza Hut і іншых. Акрамя гэтага, спявачка возьме ўдзел у розных інтэрнэт-акцыях.
Сама Крысціна Агілера перакананая, што «нельга мірыцца з тым, што кожныя шэсць секунд дзесьці ў свеце ад голаду памірае дзіця. А агучыўшы кампанію World Hunger Relief, ёсць спадзяванні выклікаць занепакоенасць грамадскасці гэтай праблемай і даць галодным надзею».
Нагадаем, што ў мінулым спявачка ўжо брала ўдзел у сацыяльных акцыях, тэмамі якіх станавіліся бытавы гвалт і бескантрольнае знішчэнне жывёлаў з-за меха.
Фота: www.justdesktopwallpapers.com