Крысціян Вульф прыняў прысягу прэзідэнта Нямеччыны
51-гадовы Вульф у пятніцу склаў прысягу вернай службы Нямеччыне і яе народу і паабяцаў, што будзе наводзіць масты паміж рознымі супольнасцямі грамадства.
Крысціян Вульф быў абраны ў мінулую сераду 10-ым прэзідэнтам Нямеччыны і прысягу склаў падчас урачыстага паседжання Бундэстагу і Бундэсрату, абедзьвюх палат нямецкага парламенту.
Новы прэзідэнт бачыць галоўную сілу краіны ў яе жыхарах і іх разнароднасці. Заклікаў ствараць сувязь мпаміж маладымі і старымі, людзьмі ўсходу і захаду, тутэйшымі і імгрантамі, працоўнымі і беспрацоўнымі, здаровымі і непаўнаспраўнымі.
Першыя візіты Вульф складзе ў Брусэль, Парыж і на мундыяль.
Нагадаю, папярэдні прэзідэнт Нямеччыцы Хорст Кёлер нечакана пайшоў у адстаўку, абураны крытыкай ягоных выказванняў пра місію ў Афганістане.
Крысціян Вульф жанаты другім шлюбам, бацька двух дзяцей.
Deutsche Welle