Крыстафер Толкіен судзіцца са стваральнікамі "Уладара пярсцёнкаў"

Крыстафер Толкіен, сын і спадчыннік Дж.Р.Р. Толкіена, збіраецца падаць у суд на кінакампаніі, якім належаць правы на экранізацыю "Уладара пярсцёнкаў" і праект фільма "Хобіт". Як піша лонданская газета The Times, Крыстафер Толкіен мяркуе, што студыі яму не выплацілі каля 80 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у якасці аўтарскіх адлічэнняў.

Калі яго пазоў будзе падтрыманы, то стваральнікам "Хобіта" давядзецца вырашаць непрадбачаныя праблемы.

The Times адзначае, што скарга Толкіена будзе афіцыйна пададзеная ў суд у першыя дні чэрвеня. У сярэдзіне таго ж месяца мяркуецца пачаць папярэднія працы на здымачнай пляцоўцы "Хобіта" у Новай Зеландыі.

У нядаўняй анлайн-канферэнцыі стваральніка "Хобіта" Гільерма дэль Тора, рэжысёр фільма, падкрэсліў, што сцэнары абедзвюх частак карціны дагэтуль не гатовыя, таму большасць акцёраў на галоўныя ролі пакуль не зацверджаныя.

Выключэнне складаюць Іэн Макэлен (Гэндальф) і Віга Мортэнсэн (Арагорн).

Персанажа Мортэнсэна няма ў кнізе "Хобіт", але ў другім фільме, які павінен стаць сувяззю паміж "Хобітам" і "Уладаром пярсцёнкаў", ён з'явіцца.

Фота: rbytes.net