Крысу дэ Бургу не даюць выступіць у Іране

Анансаваны раней канцэрт ірландскага спевака Крыса дэ Бурга (Chris de Burgh) у Іране можа не адбыцца.  Улады краіны сцвярджаюць, што заходнія СМІ паспяшаліся, насамрэч выканаўца не дасылаў ніякага запыту на правядзенне свайго шоў, адпаведна, і адбыцца яно не можа.

Нагадаем, канцэрт аўтара сусветна вядомага хіта «Lady In Red» планавалася правесці ў лістападзе ў Тэгеране, на стадыёне, які змяшчае 12 000 чалавек. Да таго ж шоў стала бы першым выступам заходняга артыста ў Іране з 1979 года.

На адной сцэне са спеваком павінны быў выступіць іранскі поп-гурт Arian, з якім ён нядаўна запісаў сумесную песню «The Words I Love You». У той жа час прэс-сакратар Крыса дэ Бурга сцвярджае, што ў гэтай гісторыі яшчэ рана ставіць кропку і што перамовы з уладамі Ірана працягваюцца: «планы правесці канцэрт былі, і над гэтым пытаннем некаторы час працавалі. Дазвол пакуль не далі, але і адмовы таксама не прагучала».

Фота: blogs.guardian.co.uk