Крыты футбольны манеж з'явіцца ў Магілёве ў 2012 годзе

Крыты футбольны манеж з'явіцца ў Магілёве ў 2012 годзе. Пра гэта, спасылаючыся на крыніцу ў магілёўскім гарвыканкаме, паведамляе газета “Рэспубліка”. Падрыхтоўчыя працы да будаўніцтва распачаліся ў раёне Зялёнага Гаю. Паводле праектнай дакументацыі, будаўніцтва манежа будзе каштаваць 90 мільярдаў рублёў. Спартовы аб'ект будзе цалкам адпавядаць міжнароднаму ўзроўню. Пры неабходнасці арэну можна будзе трансфармаваць у канцэртную залю.