Крывец дапамог “Леху”, Глеб — “Штутгарту”
У чэмпіянаце Польшчы па футболе “Лех”, у якім гуляе паўабаронца зборнай Беларусі Сяргей Крывец, на сваім полі перамог “Краковію” з лікам 3:1. Сяргей Крывец у гэтым матчы выйшаў на поле ў стартавым складзе і забіў першы гол сваёй каманды. На той момант “Лех” прайграваў 0:1, гол беларускага футбаліста пераламіў ход гульні. На 65-й хвіліне сустрэчы Крывец быў заменены.
Адзначыўся ў выходныя і іншы беларускі паўабаронца, Аляксандр Глеб. Пасля яго перадачы форвард “Штутгарта” Павел Паграбняк адкрыў лік у матчы з брэменскім “Вердэрам”. Гульня скончылася з лікам 2:2, што расцэньваецца як поспех “Штутгарта”.
Глеб выйшаў у стартавым складзе “Штутгарта” і правёў на полі ўсе 90 хвілінаў.