Крывец: Мы не адчайваемся, а верым, што ў нас усё атрымаецца
БАТЭ сёння згуляе лёсавызначальны матч супраць балгарскага “Літэкса”. Напярэдадні гульні адзін з лідэраў барысаўчан Сяргей Крывец распавёў Еўрарадыё, што настрой у каманды аптымістычны БАТЭ сёння згуляе другі матч з балгарскім “Літэксам”. Нагадаем, у мінулай сустрэчы барысаўскі клуб прайграў у сябе дома з лікам 0:1. Для таго, каб патрапіць у групавую стадыю Лігі Еўропы, нашым неабходна забіваць як мінімум двойчы.
Напярэдадні гульні паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец распавёў Еўрарадыё, што каманда ў аптымістычным настроі.
“Я думаю, што ўсе разумеюць усю адказнасць гульні. Усе рыхтуюцца не тое, што на 100%, а нават больш. Мяркую, мы павінны праявіць свае лепшыя якасці і павінны выйграць. Нягледзячы ні на што, мы не адчайваемся і верым, што ў нас усё атрымаецца, што мы пройдзем балгарскую каманду. Прынамсі, у камандзе прысутнічае толькі аптымістычны настрой”.
Сённяшні матч у прамым эфіры пакажа тэлеканал “Лад”. Пачатак а 21-й гадзіне.
Фота — bymedia.net