Крывец: Пераход у познаньскі “Лех” — гэта неабходнасць
Сяргей Крывец перайшоў з барысаўскага БАТЭ ў познаньскі “Лех”. На футболцы лепшага футбаліста Беларусі 2009 года па-ранейшаму застанецца №10, але прозвішча “Крывец” будзе пададзенае ў трансліце з рускай мовы: “Krivets”. Па словах 23-гадовага паўабаронцы, у Польшчы ён будзе сумаваць па ўсім беларускім, нават па паветры. Але развітацца з БАТЭ, дзе ён гуляў апошнія 4 сезоны, было неабходна:
Сяргей Крывец: “Хутчэй гэта неабходнасць. Бо трэба прагрэсіраваць, трэба расці. Вядома ж, я быў бы шчаслівы гуляць на радзіме, у моцным чэмпіянаце. Але зараз сітуацыя такая, што каб расці, трэба з’язджаць”.
Вялікае інтэрв’ю з футбалістам слухайце ў эфіры Еўрарадыё і шукайце на сайце euroradio.fm