Крывец: "Прапанова гуляць у "Бірмінгеме" -- пакуль гэта толькі чуткі"

Паўабаронца Сяргей Крывец пакуль не атрымліваў канкрэтных прапаноў ад "Бірмінгема" ці "Ромы".

"Чуткі былі, але пра канкрэтную прапанову не ведаю. Цяпер я ў адпачынку і не ведаю ўсёй сітуацыі. Напэўна, пакуль гэта толькі чуткі", -- адзначыў футбаліст у размове з Еўрарадыё.

Нагадаем, паводле выдання talkSport, за 24-гадовага гульца беларускай зборнай "Бірмінгем" гатовы заплаціць 2 мільёны долараў. Таксама Крыўцом цікавіцца і італьянская "Рома".

Прэзідэнт "Леха", з якім у Сяргея 3,5-гадовы кантракт, абвяргае інфармацыю пра пераход беларуса. Згодна з заявай польскага клуба, усе асноўныя гульцы застануцца ў клубе да канца сезона.