Крывушэнка прывядзе мінскае “Дынама” да поспеху - Нявыглас

Пад кіраўніцтвам былога трэнера БАТЭ Ігара Крывушэнкі ўзровень гульні футбалістаў мінскага “Дынама” ўзрасце і каманда даможацца поспехаў. Такое меркаванне выказаў Генадзь Нявыглас, старшыня Беларускай федэрацыі футбола. Ён адзначыў, што балельшчыкі зачакаліся перамогаў калісьці славутай каманды.

Генадзь Нявыглас перакананы, што змена галоўнага трэнера (Ігар Крывушэнка заменіць Аляксандра Хацкевіча) “заканамерны працэс, і няма нічога кепскага ў тым, што трэнера зацікаўліваюць у тым ліку і фінансавымі прапановамі”.

БЕЛТА