Крызіс б’е па мужыках
Беспрацоўных мужчын у Беларусі стала больш, чым жанчын.
У Беларусі, нягледзячы на крызіс, на 10% зменшылася колькасць беспрацоўных. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі Мінстата, цяпер на ўліку па беспрацоўі знаходзяцца каля 44 тысяч беларусаў. А гэта толькі 1% працаздольнага насельніцтва.
У Лунінцы на ўліку стаяць 512 чалавек і гэта менш, чым у мінулым годзе. Супрацоўніца тамтэйшай службы занятасці кажа, што шмат хто здымаецца з уліку і з'язджае на заробкі за мяжу.
Служба занятасці Лунінца: “Беспрацоўе знізілася з 1,5 да 1,3% — гэта 512 чалавек, у асноўным без адукацыі. Патрэбныя муляры, плітачнікі. У будаўніцтве ўзровень заробкаў 500-600 тысяч у сярэднім. Некаторыя людзі не адзначаюцца ў аддзеле як беспрацоўныя і мы іх здымаем з уліку. А яны едуць ў Маскву ці куды яшчэ, дзе заробкі вышэй”.
Менш беспрацоўных цяпер і на Віцебшчыне. Генадзь Плохаў, які працуе ў службе занятасці Віцебскага аблвыканкама, распавёў Еўрарадыё, што можа прапанаваць занятасць з заробкам ад 300 тысяч да 1,5 мільёнаў.
Генадзь Плохаў: “Узровень беспрацоўя па Віцебскай вобласці на 1 красавіка 1,2%, а ў мінулым годзе быў 1,4%. Заробкі розныя — ад 300 тысяч да мільёна, нават 1,5 мільёна ёсць. Зараз запатрабаваныя спецыялісты ў будаўніцтве, на прадпрыемствах металаапрацоўкі, швачкі, нават медыкі патрэбныя”.
Нават у Ветцы, што на Гомельшчыне, афіцыйна без працы ўсяго 80 чалавек, адказалі нам на мясцовай біржы працы.
"Узровень беспрацоўя ў нас паменшыўся з 1,3% да 1,1. Зараз афіцыйна на ўліку стаіць 80 чалавек, а было 95. 70% з іх маюць сярэднюю адукацыю. У нас запатрабаваныя заатэхнікі ды ветурачы. Зарплата ад 600 тысяч рублёў".
У той жа час, у Мінску колькасць беспрацоўных павялічылася на 30%. Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца ўпраўлення па працы і соцабароне пры Мінгарвыканкаме Ларыса Каткова.
Ларыса Каткова: “Колькасць беспрацоўных павялічылася на 30% і склала 4 780 чалавек. У беспрацоўя становіцца не жаночы твар. Колькасць мужчын-беспрацоўных складае 52%”.
Але не ўсе беспрацоўныя рэгіструюцца, кажа Ларыса Каткова, таму што шмат людзей не становяцца на ўлік, бо самастойна шукаюць працу. А ў Мінску ў кожнай службе занятасці стаяць інфарматары, дзе можна знайсці актуальныя вакансіі, да таго ж інфармацыя з'яўляецца на сайце Мінгарвыканкама. Банкам вакансій можа карыстацца кожны чалавек незалежна ад таго, стаіць ён на ўліку ці не.
Рэгістравацца прыйдзецца толькі ў тым выпадку, калі вы збіраецеся патрапіць на курсы павышэння кваліфікацыі. А калі жадаеце атрымліваць фінансавую дапамогу, тады трэба хадзіць на грамадскія працы — часцей за ўсё па ўборцы вуліц. Але дапамога невялікая: ад 35 да 70 тысяч.